Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 70 гадоў Уладзімеру Мацкевічу

Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч

Падзеі 14 траўня ў Беларусі і сьвеце.

Дзень у гісторыі

1659 — пачалася маскоўская аблога Быхаўскага замку, якая працягнецца да 4 сьнежня.

1795 — улады Расейскай імпэрыі скасавалі магдэбурскае права Менску, нададзенае ў 1499 вялікім князем Аляксандрам.

1874 — у Менску ўключылі фантан „Хлопчык зь лебедзем“.

1950 — у Тураве адкрыўся краязнаўчы музэй.

1990 — пачаў працу Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць незалежнасьць Беларусі.

1995 — рэфэрэндум Аляксандра Лукашэнкі супраць беларускай мовы і нацыянальнай сымболікі, калі ён атрымаў карт-блянш на эканамічную інтэграцыю з Расеяй і права спыняць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету.

2002Уладзімер Мулявін пад Менскам трапіў у аўтакатастрофу. Больш за 8 месяцаў ён змагаўся за жыцьцё, але беспасьпяхова.

2015 — Беларусь далучылася да Балёнскага працэсу. 11 красавіка 2022 сяброўства прыпынена.

У гэты дзень нарадзіліся

1806Эдвард Ян Ромэр, грамадзкі дзяяч, літаратар і мастак.

1814Каятан Касовіч, усходазнаўца.

1869Янкель Кругер, мастак, партрэтыст.

1907Іосіф Жыновіч, музыка-цымбаліст, дырыжор, кампазытар.

1908Нiна Ватацы, бібліёграф і літаратуразнаўца.

1933Анатоль Малафееў, кіраўнік БССР.

1956 Уладзімер Мацкевіч, грамадзка-палітычны дзеяч, філёзаф, палітоляг.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG