Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня. Дзень памяці Ўладзімера Хадыкі

Уладзімер Хадыка
Уладзімер Хадыка

Падзеі 12 траўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дзень у гісторыі

1921 — дапісанае эсэ Ігната Абдзіраловіча «Адвечным шляхам»

1926 — Травеньскі пераварот у міжваеннай Польшчы, другі прыход да ўлады Юзэфа Пілсудзкага.

1954 — Беларускую ССР прынялі ў UNESCO.

1976 — створана Маскоўская Хэльсынская група — адна з найбольш вядомых праваабарончых арганізацыяў у СССР.

Юры Арлоў, заснавальнік Маскоўскай Хэльсынскай групы
Юры Арлоў, заснавальнік Маскоўскай Хэльсынскай групы

У гэты дзень нарадзіліся

1670 — Аўгуст Моцны, курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.

1833 — Бэнэдыкт Дыбоўскі, вучоны-прыродазнавец, лекар, удзельнік паўстаньня 1863−64 гадоў, за што быў сасланы ў Сібір.

1861 — Мар’ян Зьдзяхоўскі, гісторык літаратуры, філёзаф, літаратурны крытык, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1909 — Язэп Найдзюк, беларускі выдавец.

1931 — Уладзімер Бровікаў, у 1983–1986 старшыня Савету міністраў БССР.

1933 — Андрэй Вазьнясенскі, савецкі і расейскі паэт.

Андрэй Вазьнясенскі
Андрэй Вазьнясенскі

У памяці

1842 — у Парыжы на руках у Адама Міцкевіча памёр праз сухоты Валенты Ваньковiч, мастак.

1940 — у каменяломнях ГУЛАГу гіне расьціснуты каменнай глыбай у вапняковым кар’еры Ўладзімер Хадыка, паэт, ахвяра сталінізму.

1935 — Юзэф Пілсудзкі, польскі дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай у 1918 годзе Польшчы.

Юзэф Пілсудскі
Юзэф Пілсудскі

1970 — Уладыслаў Андэрс, кіраўнік польскіх узброеных антынацысцкіх фармаваньняў у 1944–1945 гадах.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG