Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалы — пра Лукашэнку ў Пуціна, парад пад дронамі і «гульню Мацкевіча»

Аляксандар Лукашэнка, каляж
Аляксандар Лукашэнка, каляж

Сёньня ў «ПіКу Свабоды» разам з эканамічным аналітыкам Сяргеем Чалым мы падсумоўваем падзеі тыдня.

Чалы: Лукашэнку даводзіцца працаваць у Маскве «жывым шчытом»

«Думаю, што Лукашэнка быў вымушаны ехаць у Маскву ў абсалютнай паніцы. Мы ж ведаем, наколькі ён сам па сабе баязьлівы чалавек. Ня так даўно ён наведваў малочна-таварную фэрму і сказаў фразу: «Нешта яна дарагая. Бэтонны навес нават бесьпілётнік не праб’е. То бок, ён жыве ў пастаянным страху, бесьпілётнікі гэта ягоны асабісты кашмар. Але сытуацыя такая, што ён хацеў бы ў гэты час быць як мага далей ад гэтага месца, але такой магчымасьці няма. Таму даводзіцца там знаходзіцца і працаваць „жывым шчытом“. Хаця гэта сумнеўна, бо адным шаром можна зьбіць і дзьве кеглі».

Тэмы выданьня:

  • Лукашэнка прызнаў правал сваіх эканамічных ідэй, на якія зь бюджэту пайшлі мільярды даляраў.
  • Парад у Маскве адбудзецца без многіх лідэраў дзяржаваў, але з Лукашэнкам. Чаму ён у Маскве, нягледзячы на верагоднасьць украінскай атакі? Аналізуе Валер Карбалевіч.
  • Больш паўсотні прадстаўнікоў беларускай апазыцыі сабраліся пад Кракавам на «гульню Мацкевіча». Што гэта было? Раксазвае Ўладзімер Мацкевіч.
  • У выніку хакерскага нападу парушаная праца найбуйнейшай у сьвеце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat. org. Што адбылося і калі яна адновіць працу? Расказвае Яраслаў Іванюк.
  • У Вэнэцыі пачаў працу беларускі павільён выставы мастацтваў, вядомай як біенале. Што там паказваюць беларусы? Расказвае Мікалай Халезін.


«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты YouTube-праграма і падкаст пра самыя важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Чатыры разы на тыдзень — з панядзелка па чацьвер — дасьведчаныя журналісты і рэдактары Свабоды выбіраюць для вас галоўныя навіны дня і тлумачаць, што яны значаць.

Па пятніцах мы рыхтуем тыднёвы аналітычны выпуск, у якім разам з вартымі даверу экспэртамі разьбіраем працэсы і тэндэнцыі ў палітыцы, эканоміцы, грамадзтве і культуры.

«ПіК Свабоды»: галоўныя навіны дня з тлумачэньнямі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода. Падзеі і камэнтары» (@svaboda-news).

Новы выпуск дасяжны на канале штодня а 1830 менскага часу.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.





Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
​
XS
SM
MD
LG