Дата дня
8 траўня 1945 году быў падпісаны акт аб капітуляцыі Нямеччыны. Так скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе.
Таксама ў гэты дзень
1429 — Стогадовая вайна: у бітве за Арлеан францускія войскі пад камандаю Жанны д’Арк здабылі перамогу над ангельцамі.
1863 — паўстанцы Каліноўскага пацярпелі паразу ад рэгулярнага расейскага войска ў бітве пад Біржамі. Камандзіраў паўстанцаў Зыгмунта Серакоўскага і Баляслава Колышку праз два захапілі ў палон расейцы. 9 чэрвеня на Лукіскай плошчы Вільні павесілі Колышку, а 27-га — Серакоўскага. Іх целы таемна пахавалі на замкавай гары. У 2017 годзе іх парэшткі знайшлі і ў 2019-м урачыста перапахавалі на могілках Росы.
1943 — трагедыя ў Налібаках. Расправа савецкіх партызан над вяскоўцамі.
1984 — Савецкі Саюз абвясьціў байкот Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе, ЗША.
1989 — выйшаў першы нумар польскай «Gazety Wyborczej» як органа незалежнага прафсаюзу «Салідарнасьць».
1993 — утворана Таварыства вольных літаратараў.
1999 — у Менску камандзір СОБР Дзьмітры Паўлічэнка вярнуў начальніку турмы Алегу Алкаеву расстрэльны пісталет. У сваім рапарце начальнік крымінальнага вышуку генэрал Мікалай Лапацік выказаў меркаваньне, што з гэтага пісталета быў забіты экс-міністар унутраных спраў Юры Захаранка, які зьнік напярэдадні.
У гэты дзень нарадзіліся
1883 — Сьцяпан Некрашэвіч, мовазнавец, незалежніцкі дзяяч, прадстаўнік Ураду БНР ва Ўкраіне, першы старшыня Інстытуту беларускае культуры, акадэмік АН Беларусі, аўтар акадэмічных слоўнікаў. Расстраляны НКВД у 1937-м.
1927 — Юры Сідараў, актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі.
1937 — Лявон Шыманец, шматгадовы старшыня Згуртаваньня беларусаў Францыі «Хаўрус», брат Івонкі Сурвілы.
1974 — Алег Грушэцкі, пісьменьнік.
У памяці
1551 — памерла Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская.
1871 — Казімер Хршчановіч, архітэктар. На працягу амаль 40 гадоў менскі губэрнскі архітэктар.
1880 — францускі пісьменьнік Гюстаў Флябэр.
2005 — Пятро Драчоў, мастак, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
2017 — Мікола Аўрамчык, паэт і празаік.
На самай справе не Нямеччыну
Перамагалі мы, калі
Яна й бяз нас была зьнявечана, —
Мы пакараць фашызм змаглі.
І менавіта ў гонар гэтага
Адліць мэдаль даўно пара
Бяз профілю тырана-дэспата,
Што ў нас быў за правадыра.