Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці паэта Анатоля Сыса

Анатоль Сыс (1959—2005). Менск, 1 лістапада 1987 году
Анатоль Сыс (1959—2005). Менск, 1 лістапада 1987 году

Падзеі 4 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1633 — віленскі канонік Войцех Сялява заснаваў у Менску кляштар бэнэдыктынак.

1750 — адкрылася Нясьвіская друкарня, заснаваная Радзівіламі.

1838 — дзеячы культуры выкупілі з прыгоннай няволі ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнку.

1878 — у будынку опэрнага тэатру Томас Эдысан упершыню прадэманстраваў вынайдзены ім фанограф.

1975 — заснаваны Менскі інстытут культуры. Ад 1993 году — Беларускі ўнівэрсытэт культуры.

1979 Маргарэт Тэтчар стала першай жанчынай на пасадзе прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі.

1990 — Вярхоўны Савет Латвійскай ССР прыняў дэклярацыю аб аднаўленьні незалежнасьці Латвійскай Рэспублікі.

2015 — Нямеччына ўпершыню афіцыйна выбачылася перад беларусамі за злачынствы нацыстаў. Гэта зрабіў упаўнаважаны ў пытаньнях супрацоўніцтва грамадзянскіх ініцыятываў МЗС Нямеччыны Гернат Эрлер. Публічныя прабачэньні нямецкі чыноўнік прынёс ад імя фэдэральнага ўраду ў Менску ў прысутнасьці каля 200 удзельнікаў мэмарыяльнай паездкі «Памятаем дзеля эўрапейскай будучыні».

2022 — Віцебскі суд ліквідаваў грамадзкае аб’яднаньне Клюб аматараў амэрыканскага футболу «Віцебскія Рысі».

У гэты дзень нарадзіліся

1715 Геранім Флярыян Радзівіл, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, мэцэнат. Задушыў Крычаўскае паўстаньне 1743–44.

1799Флярыян Бохвіц, адвакат, асьветнік, філёзаф, пісьменьнік.

1819Флярыян Мiладоўскi, кампазытар і піяніст.

1853Станіслаў Осьцік-Нарбут, лекар-навуковец, грамадзкі дзяяч, мэцэнат.

1879 — у Магілёве нарадзіўся фізык Леанід Мандэльштам, адзін з заснавальнікаў савецкай школы радыёфізыкі.

1911Пятро Рунец, пісьменьнік, разам зь Янкам Маўрам склаў кнігу ўспамінаў дзяцей пра вайну «Ніколі не забудзем» (1948).

1932Мікола Прашковіч, беларускі літаратуразнавец, крытык, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1970-х.

У памяці

1863 Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–64 гадоў. Загінуў у баі пад Дубічамі (цяпер — вёска ў Літве пры мяжы зь Беларусьсю).

1929Уладзімер Варава, пісьменьнік і журналіст.

1930Уладзімер Красьнянскі, гісторык і краязнаўца.

1980Ёсіп Броз Ціта, кіраўнік Югаславіі.

1985Аляксандар Вечар, паэт і вучоны-біёляг.

2005Анатоль Сыс, беларускі паэт.

Паэт Анатоль Сыс. Фота Яўгена Пясецкага.
Паэт Анатоль Сыс. Фота Яўгена Пясецкага.

2012 Міхаіл Булахаў, мовазнавец.


Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG