Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноч музэяў можна будзе правесьці і ў тэатры опэры і балета Беларусі

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балету Беларусі 16 траўня далучыцца да міжнароднай акцыі «Ноч музэяў». Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе тэатра.

Гледачоў запрашаюць у фае бэльэтажа на камэрны канцэрт «Цені адлюстраваньняў». Паведамляецца, што «праграма вечара ўключае творы Эрыка Саці, Клода Дэбюсі, Дэвіда Ланца, а таксама джазавыя стандарты Джорджа Гершвіна і Эрала Гарнэра празь кінэматаграфічны сьвет Генры Манчыні і Патрыка Дойла».

У канцэрце прымуць удзел мецца-сапрана Кацярына Міхнавец, піяністка Ірына Бутэль ды іншыя музыкі. Пачатак імпрэзы — у 23:00.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG