Пра гэта паведамляе партал Times.by са спасылкай на дадзеныя галіны і пацьвярджаньне ў самой кампаніі.
Зьмены ўступяць у сілу з 12 траўн. Так, пры пералёце на віетнамскі курорт Камрань паліўны збор складзе 140 долараў на чалавека, а на кітайскі курорт Санья — 120 долараў. Гэта ня тычыцца квіткоў, аплачаных да 5 траўня.
У авіякампаніі патлумачылі, што рашэньне зьвязана з рэзкім ростам цэн на авіяцыйнае паліва. Паводле інфармацыі перавозчыка, у шэрагу аэрапортаў, куды выконваюцца або плянуюцца рэйсы, назіраецца дэфіцыт паліва, а яго кошт павялічыўся больш як удвая. «Бягучая сытуацыя на рынку авіяцыйнага паліва стварае беспрэцэдэнтную нагрузку на апэрацыйную дзейнасьць усіх авіяперавозчыкаў, і наша кампанія не зіяўляецца выключэньнем», — адзначылі ў «Белавіі».
Нягледзячы на рост выдаткаў, «Белавія» не плянуе скарачаць палётную праграму. Як паведамляецца, асноўныя зьмены закрануць менавіта далёкамагістральныя рэйсы, у той час як на бліжніх напрамках падаражэньне будзе мінімальным.
Акрамя таго, «Белавія» адмовілася ад двух чартэрных маршрутаў, якія выконваліся па запыце турапэратараў, аднак асноўная палётная праграма застаецца без істотных зьмен.
Экспэрты зьвязваюць рост цэн на авіяцыйнае паліва з абвастрэньнем сытуацыі вакол Армузскай пратокі, праз якую праходзіць значная частка сусьветных паставак нафты. Напружанасьць у рэгіёне ўплывае на кошт нафты і, адпаведна, на цэны авіяцыйнага паліва ва ўсім сьвеце.
Форум