Загінулі два чалавекі: работнік аднаго з камунальных прадпрыемстваў Хэрсонскай гарадзкой рады і жанчына, асобу якой высьвятляюць. Яшчэ сем пасажыраў пацярпелі. Як паведамляе Шанько, чатыры з іх — работнікі камунальных службаў.
Уначы расейскія дроны атакавалі Харкаў. Дрон патрапіў у шматпавярховы дом у Шаўчэнкаўскі раёне. Па дадзеных кіраўніка абласной адміністрацыі Алега Сінягубава, пацярпеў 23-гадовы мужчына. «Таксама вострую рэакцыю на стрэс адчулі 25-гадовы мужчына і 77-гадовая жанчына», — дадаў ён.
Акрамя таго, як паведамляе Дзяржаўная служба Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях, бесьпілётнікі атакавалі пасёлак Васішчава Харкаўскай вобласьці. Пацярпелі шэсьць чалавек, у тым ліку дзіця.
«Гарэлі два прыватныя дамы і гараж. Выбухамі таксама пашкоджаны суседнія дамы і гаспадарчыя пабудовы», — гаворыцца ў паведамленьні.
У Адэскай вобласьці ў выніку расейскай атакі пашкоджана партовая інфраструктура. Пацярпелых няма.
Усяго за ноч, па дадзеных Паветраных сіл УСУ, Украіну атакавалі 163 бесьпілётнікі, з іх 142 былі нэўтралізаваны.
- Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія гарады і грамадзянскую інфраструктуру ва ўсіх рэгіёнах Украіны з выкарыстаньнем розных відаў зброі. Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя напады як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і падкрэсьліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.
- Абстрэл сыстэм жыцьцезабесьпячэння і ўстаноў аховы здароўя з мэтай пазбаўленьня людзей электрычнасьці, цяпла, водазабесьпячэньня, сувязі, мэдыцынскай дапамогі і іншых неабходных для жыцьця ўмоў зьяўляецца прыкметай генацыдных дзеяньняў.
- Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейская армія падчас паўнамаштабнай вайны ажыцьцяўляе мэтанакіраваныя напады на грамадзянскую інфраструктуру ўкраінскіх гарадоў і вёсак, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы бальніцы, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэрга- і водазабесьпячэньня.
Форум