Толькі ў Горадні рост розных апэрацый куплі-продажу кватэраў вырас на 15%, у іншых рэгіёнах краіны назіраецца зьніжэньне, вынікае з статыстыкі Нацыянальнага кадастравага агенцтва.
У першым квартале 2026 году, паводле зьвестак агенцтва, у абласных цэнтрах правялі 2,5 тыс. зьдзелак: максымальная колькасьць у Горадні (810), а найменшы паказьнік — у Магілёве (316).
Агулам пакупнікі выдаткавалі за квартал 129,7 млн даляраў.
У Горадні больш за 50% зьдзелак былі на рынку першаснага жытла, у астатніх гарадах на новыя кватэры прыходзілася ад 7% да 19%. Астатняе жытло ўжо было ва ўжытку іншых асобаў.
Сярэдні кошт за квадратны мэтар паўсюль вырас. Найболей — на 9% — у Горадні. Цяпер там 1 кв. м. каштуе 1110 даляраў. У Берасьці даражэй за ўсё — 1210 даляраў, але рост найніжэйшы у краіне, толькі 4%.
Астатнія абласныя гарады:
- Магілёў: 1020 даляраў (+5%);
- Гомель: 980 даляраў (+7%);
- Віцебск: 940 даляраў (+7%).
Пры гэтым найдаражэйшую ў 2026 годзе кватэру пакуль што прадалі ў Гомлі, за 147,5 тыс. даляраў.
Форум