Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Беларусі ўводзіць ліцэнзаваньне для прыватных вэтэрынарных клінік

У вэтэрынарнай клініцы. Архіўнае фота
У вэтэрынарнай клініцы. Архіўнае фота

Законапраект, які памяняе ўмовы вэтэрынарнай дзейнасьці ў Беларусі, Савет міністраў унёс па разгляд у Палату прадстаўнікоў.

Як паведаміла прэс-служба палаты, зьмены ўносяцца ў законы «Аб вэтэрынарнай дзейнасьці» і «Аб ліцэнзаваньні» з улікам актаў, якія складаюць права Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Дакумэнт прадугледжвае, у прыватнасьці, пашырэньне паўнамоцтваў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня ў галіне вэтэрынарнай дзейнасьці і аднясеньне да ліцэнзуемай вэтэрынарнай дзейнасьці «па прафіляктыцы, дыягностыцы хвароб жывёл і іх лячэньню. Сельскагаспадарчых жывёл ён не датычыць, піша Позірк.

Дзяржаўны тэлеканал СТВ паведаміў з гэтай нагоды, што цяпер прыватныя вэтэрынарныя клінікі ў Беларусі «возьмуць на кантроль».

«Галоўная частка бюджэту на гадаванцаў ідзе на вэтэрынарныя паслугі. Прычым лячыць жывёл часам даражэй, чым людзей. Прыклад. Каб зрабіць МРТ галаўнога мозгу сабаку, давядзецца заплаціць ад 250 да 500 рублёў. Гэта без уліку расходных матэрыялаў. Чалавеку гэтую паслугу могуць аказаць і за 200. Такі вось несправядлівы пухнаты бізнэс», — паведамляе тэлеканал.

У Менску цяпер дзейнічае каля 90 вэтэрынарных клінік, якія бяруць вялікую плату за лячэньне жывёл, цэны на іх паслугі не рэгулююцца, гэта прыбытковая справа, якая нікім не ліцэнзуецца, — паведаміў тэлеканал СТВ. Цяпер сытуацыю плянуюць зьмяніць, для чаго і ўнесьлі законапраект.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG