Як адзначаецца ў паведамленьні, з 574 вэтэранаў — 269 удзельнікаў і інвалідаў вайны, 146 працаўнікоў тылу і 156 грамадзян, якія перажылі блякаду Ленінграду. У лік грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, уваходзяць вязьні канцлягераў, турмаў або іншых месцаў прымусовага ўтрыманьня. Такія зьвесткі зафіксавалі на 1 красавіка 2026 году.
У міністэрстве паведамілі, што з 4 да 8 траўня інваліды і ўдзельнікі вайны атрымаюць па 5 тысяч рублёў дапамогі, іншыя катэгорыя вэтэранаў — па 2,5 тысячы рублёў, а пацярпелыя ад наступстваў вайны — па 1,5 тысячы рублёў.
Згодна з інфармацыяй ведамства, 74 чалавекі знаходзяцца ў стацыянарных мэдычных або сацыяльных установах, 1,4 тысячы чалавек атрымліваюць сацыяльныя паслугі ў сябе дома, а 184 чалавекі пад доглядам сваякоў.
Памер выплат не зьмяніўся ў параўнаньні з 2025 годам, аднак вырасла агульная сума выплат, нягледзячы на тое, што колькасьць атрымальнікаў ня можа расьці з натуральных прычынаў. Летась сума склала прыблізна 9 мільёнаў рублёў.
На пачатак 2025 году ў Беларусі жылі 875 вэтэранаў вайны, а таксама 6,6 тысячы пацярпелых ад наступстваў вайны. Другая ўсясьветная вайна скончылася 81 год таму.
Форум