Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговы клюб НХЛ падпісаў кантракт зь беларускім хакеістам

Віталь Пінчук. Архіўнае фота
Віталь Пінчук. Архіўнае фота

Амэрыканскі хакейны клюб Nashville Predators, які выступае ў НХЛ, падпісаў кантракт зь беларускім нападнікам Віталем Пінчуком кантракт на сэзон 2026-2027 гадоў.

Як паведаміла агенцтва Reuters, 24-гадовы ўраджэнец Беларусі заняў трэцяе месца ў НХЛ па галах (31) і падзяліў шостае месца па ачках (66) у сэзоне 2025-2026 гадоў.

Сёлета Віталь Пінчук правёў 65 гульняў за менскае «Дынама». Цэнтральны нападнік мае рост 193 см. Ён набраў 145 ачкоў (73 галы, 72 перадачы) у 252 гульнях за менскае «Дынама» з 2020 году.

Цяпер у НХЛ, наймацнейшай хакейнай лізе сьвету, найбольшае прадстаўніцтва беларускіх гульцоў. Сёлета беларусы баранілі колеры 9 розных камандаў, у тым ліку Calgary Flames, Washington Capitals, Chicago Blackhawks, Vancouver Canucks, Colorado Avalanche, Philadelphia Flyers і іншыя.

Віталь Пінчук нарадзіўся 11 студзеня 2002 году ў Жлобіне. Як адзначаецца на сайце хакейнага клюбу «Дынама» (Менск), ён пачаў займацца хакеем у сваім родным горадзе, і ў дзіцячым узросьце паказваў выніковыя гульні. Калі яму было 13 гадоў, яго запрасілі ў Пецярбург, дзе ён правёў два сэзоны ў клюбах «Питер» і «Бульдоги». У сярэдзіне сэзону 2016-2017 вярнуўся на радзіму. Граў у жлобінскім «Мэталюргу», уваходзіў у склад юнацкай і моладзевай зборнай Беларусі.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG