Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалася перабудова заказьніку «Ельня»

На Ельн
На Ельн

Ельня — адзін з найпапулярнейшых маршрутаў Беларусі. Сюды штогод прыяжджаюць тысячы турыстаў.

З экскурсійнага маршруту Ельню зьбіраюцца перарабіць на ўтульную зону адпачынку. У Віцебскай вобласьці рэканструююць ляндшафтны заказьнік «Ельня» — найбольш папулярную экалягічную сьцежку Беларусі.

Ельня раскінулася на тэрыторыі Мёрскага і Шаркоўшчынскага раёнаў, а плошча балотнага масіву дасягае 20 тысяч гектараў — амаль як увесь Менск, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на тэлеканале СТВ.

Работы ідуць на маршруце на Мёршчыне. Двухкілямэтровая экалягічная сьцежка пралягае па верхавым балоце і славіцца самым шырокім у Эўропе драўляным насьцілам.

З часам насьціл прыйшоў у непрыдатнасьць — яго заменяць на двух участках: на падыходзе да сьцежкі і на лясной тэрыторыі. Гэта зробіць адпачынак на прыродзе больш камфортным.

Альтанкі на Ельні
Альтанкі на Ельні
Ельня
Ельня

Дырэктар заказьніку Віктар Раманоўскі адзначыў, што рабочыя адрамантуюць пляцоўку для аўтамабіляў, а пазьней ёсьць пляны і на абсталяваньне стаянкі. Сёлета на пляцоўку падвядуць электрычнасьць, зробяць сьвідравіну і абсталююць вадавод. У заказьніку зьявіцца больш альтанак, абновяць гандлёвыя рады.

«Верхавое балота выпрацоўвае кіслароду прыкладна ў 20 разоў больш, чым такі ж па плошчы хваёвы лес. Таму паветра сапраўды вельмі чыстае, фактычна суцэльны кісларод».

Ельня
Ельня

Яшчэ адна славутасьць заказьніку — наглядальная вышка са стацыянарным біноклем. Адсюль можна ўбачыць мёрскія балоты з вышыні птушынага палёту і зрабіць эфэктныя здымкі. Месца прыцягвае сотні турыстаў цэлы год: увосень тут назіраюць за жураўлямі — сымбалам краю.

Ельня — адно з найбуйнейшых беларускіх балотаў, месьціцца ў Віцебскай вобласьці паміж азёрамі Валажэя і Яжгіня. У 2023 і 2024 годзе на Ельні гарэлі тарфянікі, што вельмі адмоўна адбіваецца на здароўі чалавека, бо тарфянікі ўбіраюць найбольш радыянуклідаў. У час, калі пажараў няма, выхаду радыенуклідаў не адбываецца.

Ельня самае вядомае беларускае балота з унікальнай экасыстэмай. Плошча Ельні параўнальная зь Менскам. Балоту каля 13 тысяч гадоў.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG