Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачалася вясновая прызыўная кампанія ў войска. Стаў вядомы лік прызыўнікоў

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У часе вясновай кампаніі на тэрміновую службу накіруюць прыблізна 10 000 грамадзян, а яшчэ 600 — на праходжаньне службы ў рэзэрве.

У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб пачатку з 23 красавіка адпраўкі прызыўнікоў на тэрміновую вайсковую службу ў злучэньні і вайсковыя часткі Ўзброеных сілаў, унутраных войскаў МУС, органаў памежнай службы і дзяржаўнай бясьпекі.

«У першы дзень у войска адправяцца прыблізна 1000 прызыўнікоў. Яны папоўняць шэрагі сілаў спэцыяльных апэрацыяў, Менскай вайсковай камэндатуры, 72-га гвардзейскага Аб’яднанага навучальнага цэнтру, 361-й базы аховы і абслугоўваньня, а таксама органаў памежнай службы», — сказана ў паведамленьні ведамства.

Прызыўнікі складуць вайсковую прысягу 23 траўня.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG