Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі выпусьцілі незвычайную памятную манэту «Кітайскі каляндар». Калі і дзе яе можна будзе набыць

Срэбная памятная манэта «Кітайскі каляндар», якая мае 12-вугольную форму, выйдзе ў абарачэньне 23 красавіка 2026 году.
Срэбная памятная манэта «Кітайскі каляндар», якая мае 12-вугольную форму, выйдзе ў абарачэньне 23 красавіка 2026 году.

У Нацыянальным банку Беларусі паведамілі, што 23 красавіка ў касах установы можна будзе набыць срэбныя памятныя манэты «Кітайскі каляндар».

Як адзначаецца ў паведамленьні, манэты маюць нестандартную 12-вугольную форму і важаць 1,5 кіляграма.

Намінал манэты складае 1 000 рублёў, а яе дыямэтар — 160 мілімэтраў. Увесь наклад складзе толькі 500 адзінак, цана кожнай зь якіх па 23 тысячы рублёў. Набыць манэту можна будзе ў Менску.

Звычайна памятныя манэты ў Беларусі выпускаюць большым накладам — ад 2 да 3 тысяч адзінак.

У 2024 годзе Нацбанк Беларусі выпусьціў у абарачэньне памятныя манэты «Беларускі рубель. 30 гадоў» з нагоды 30-годзьдзя беларускага рубля. Тады манэты мелі таксама незвычайную форму — прастакутную.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG