Як адзначаецца ў паведамленьні кампаніі, працоўным абяцаюць заробак ад 6 400 беларускіх рублёў пасьля ападаткаваньня, пражываньне ў жылым гарадку на вытворчым аб’екце, бясплатная дастаўка на месца працы (самалёт, аўтобус) і гарантаваны сацыяльны пакет.
Працаўнікі будуць працаваць вахтавым мэтадам 30 дзён праз 30 дзён.
Кандыдаты павінны мець пасьведчаньні аб навучаньні памочнікам сьвідроўшчыка эксплуатацыйнага і выведнага сьвідраваньня нафтавых і газавых сьвідравін 5 разраду.
«Беларуснафта» — дзяржаўнае вытворчае аб’яднаньне, якое ажыцьцяўляе геолягавыведныя работы, распрацоўку, здабычу і рэалізацыю нафты і газу ў Беларусі.
Кампанія надае паслугі па распрацоўцы нафтагазавых сьвідравін у Расеі і Эквадоры. Да пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны такія паслугі «Беларуснафта» праз сваю даччыную кампанію «Сервіс Ойл» надавала ўкраінскім прадпрыемствам, а таксама ў Вэнэсуэле да падзеньня рэжыму Мадура.
З 21 сьнежня 2021 году «Беларуснафта» знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.
Форум