Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чым будзе адметны трэці Кангрэс па палітычных зьняволеных Беларусі

Другі кангрэс па палітвязьняволеных Беларусі. Варшава. 26 верасьня 2025 году.
Другі кангрэс па палітвязьняволеных Беларусі. Варшава. 26 верасьня 2025 году.

III Кангрэс па палітычных зьняволеных Беларусі #WithoutJustCause стартуе 19 траўня ў Познані мерапрыемствам, прысьвечаным рэпрэсіям супраць беларускай моладзі, і працягнецца 21–22 траўня ў Вільні.

Пра гэта паведаміла арганізатарка кангрэсу прадстаўніца Офісу дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі Крысьціна Шыянок.

Правядзеньне кангрэсу прымеркавана да 21 траўня, Дня салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. У гэты дзень у 2021 годзе загінуў за кратамі палітвязень Вітольд Ашурак.

Паводле Крысьціны Шыянок, удзельнікі і ўдзельніцы будуць разам шукаць шляхі, як ня толькі захаваць памяць і выказаць салідарнасьць, але і знайсьці інструмэнты, якія могуць паспрыяць паляпшэньню сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Праграма Кангрэсу

  • 19 траўня — сайд-івэнт пра рэпрэсаваную моладзь у Беларусі і ў эміграцыі.
  • 21 траўня — першы дзень Кангрэсу і Дзень палітычных зьняволеных Беларусі. Гэты дзень будзе прысьвечаны тым, хто застаецца за кратамі, а таксама «ніткам салідарнасьці», што нас аб’ядноўваюць. Праз літаратуру, мастацтва і кіно ўдзельнікі змогуць зазірнуць за турэмныя сьцены, каб убачыць маштаб рэпрэсій і адчуць сілу падтрымкі.
  • 22 траўня — другі дзень Кангрэсу будзе прысьвечаны стратэгічным шляхам пераходу ад дакумэнтаваньня злачынстваў да дзеяньняў, якія дапамогуць вырашыць крызіс правоў чалавека ў Беларусі.


Арганізатарам выступае Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі пад патранатам Офіса Сьвятланы Ціханоўскай у супрацоўніцтве з партнэрскімі арганізацыямі і пры падтрымцы Фонду Розы Люксэмбург.

Другі Кангрэс па палітвязьнях у Беларусі прайшоў летась у Польшчы: у Варшаве і Познані. Першы кангрэс прайшоў у траўні 2024 году ў Празе.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», па стане на 20 красавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязьнямі 864 чалавекі. З пачатку прэзыдэнцкай кампаніі-2020 палітвязьнямі былі прызнаныя 4594 чалавек.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG