«Падобныя публічныя заявы з боку Расеі толькі пацьвярджаюць яе гатоўнасьць працягваць разгортваць такую актыўнасьць у Латвіі», — працытавала агенцтва Leta латвійскую спэцслужбу, паведаміла delfi.lv.
У ведамстве дадалі, што на сталай аснове ацэньваюць усё, што адбываецца ў інфармацыйнай прасторы і ў грамадзтве, каб своечасова выяўляць і папярэджваць розныя пагрозы нацыянальнай бясьпецы.
15 красавіка Міністэрства абароны Расеі папярэдзіла эўрапейцаў аб пагрозах для іхнай бясьпекі праз наяўнасьць на тэрыторыі краін Эўропы супольных прадпрыемстваў вытворчасьці дронаў і іншых кампанэнтаў для вайскова-прамысловага комплексу Ўкраіны.
У абнародаваным пераліку вызначаныя 11 украінскіх прадпрыемстваў, што знаходзяцца ў Вялікай Брытаніі, Даніі, Латвіі, Нямеччыне, Нідэрляндах, Літве, Польшчы і Чэхіі. Яшчэ 10 кампаніяў у Чэхіі, Ізраілі, Турэччыне, Італіі, Гішпаніі і Нямеччыне вызначаныя як вытворцы дэталяў для ўзбраеньня.
Намесьнік кіраўніка Савету бясьпекі Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў, камэнтуючы сьпіс, назваў яго «пералікам патэнцыйных цэляў» для расейскіх вайскоўцаў.
«Калі ўдары стануць рэальнасьцю, залежыць ад таго, што будзе далей. Сьпіце спакойна, эўрапейскія партнэры», — працытавала Расейская служба Радыё Свабода Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Форум