Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп піша пра аднаўленьне перамоваў з Іранам і вінаваціць Тэгеран у «поўным парушэньні» рэжыму спыненьня агню

абноўлена
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, архіўнае фота
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прадстаўнікі ЗША вяртаюцца ў Ісламабад для новых перамоваў з Іранам.

Пры гэтым ён абвінаваціў Тэгеран у «поўным парушэньні» рэжыму спыненьня ваенных дзеяньняў, сьцьвярджаючы, што іранскія войскі адкрылі агонь у Армускай пратоцы па францускім і брытанскім судне.

У паведамленьні ў сацыяльнай сетцы Truth Social ад 19 красавіка Трамп напісаў, што новыя перамовы павінны пачацца ў сталіцы Пакістану 20 красавіка.

Трамп таксама заявіў, што пагроза Ірану закрыць пратоку была лішняй, бо ваенна-марская блякада іранскіх партоў ЗША «ўжо закрыла яе».

Прэзыдэнт ЗША заклікаў Тэгеран прыняць тое, што ён назваў «вельмі справядлівай і разумнай ЗЬДЗЕЛКАЙ», папярэджваючы, што ў адваротным выпадку Злучаныя Штаты нанясуць удар па іранскай інфраструктуры, у тым ліку па электрастанцыях і мастах.

Міністэрства замежных спраў Ірану заявіла, што блякада іранскіх партоў з боку ЗША зьяўляецца парушэньнем пагадненьня аб спыненьні агню і «незаконным і злачынным» дзеяньнем.

«Так званая „блякада“ партоў або ўзьбярэжжа Ірану Злучанымі Штатамі зьяўляецца не толькі парушэньнем пагадненьня аб спыненьні агню, але і незаконнай і злачыннай», — заявіў прадстаўнік іранскага МЗС Эсмаіл Бакай у сацыяльнай сетцы X.

Прымірэньне, якое пачалося 8 красавіка, мае скончыцца 22 красавіка.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG