У гэты дзень
1906 — Пятроўшчынскі паказ, адна зь першых пастановак на беларускай мове, якая адбылася ў былым маёнтку Пятроўшчына (цяпер у межах Менску). Арганізатары Бурбіс, Уласаў, Кукель і інш. Была пастаўлена камэдыя Крапіўніцкага «Па рэвізіі». Прысутнічала больш за 300 гледачоў.
1923 — Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра БНР.
1972 — Амэрыканскі пілятаваны касьмічны карабель «Апалён-16» сеў на Месяц.
1986 — у Менску «афганцы» учынілі пагром Гуканьня вясны, якое ладзіла беларуская моладзь.
У гэты дзень нарадзіліся
1660 — Крыштап Станіслаў Завіша, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, староста менскі і браслаўскі, пісьменьнік, мэмуарыст, пахаваны ў Менску.
1758 — Язафат Iгнацi Булгак, экзарх уніяцкай царквы, да ўласнае сьмерці змагаўся супраць забароны Уніі расейскімі ўладамі.
1808 — Напалеон ІІІ, францускі імпэратар (1852–1871), пляменьнік Напалеона I.
1889 — Антоні Дулінец, каталіцкі сьвятар, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху.
1900 — Адольф Клімовіч, грамадзкі дзяяч, журналіст, выдавец, вязень ГУЛАГу.
1935 — Уладзімер Лятун, скульптар, аўтар эскізу мэдаля Францішка Скарыны.
1944 — Яўген Лецка, беларускі празаік, крытык, перакладчык.
1957 — Людка Сільнова, беларуская паэтка.
1966 — Эдуард Дубянецкі, гісторык, культуроляг, паэт, эсэіст.
У памяці
1910 — Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец (скончыў жыцьцё самагубствам у ноч з 20 на 21 красавіка).
2007 — Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры.
2015 — Марыя Лукашук, філёляг, пэдагог, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.
2019 — Уладзімер Русак, тэоляг, дасьледнік рэпрэсій супраць духавенства.