Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі абвясьцілі чарговы прызыў афіцэраў запасу

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ аб прызыве афіцэраў запасу на вайсковую службу.

Як вынікае з дакумэнту, ва Ўзброеныя сілы і органы памежнай службы прызавуць грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросьце да 27 гадоў зь ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзэрве і ня маюць права на адтэрміноўку ад прызыву.

Такія прызывы праводзяцца штогод на плянавай аснове, а рэалізацыя ўказу «дазволіць павысіць узровень укамплектаванасьці першасных вайсковых пасадаў афіцэрскага складу і забясьпечыць падрыхтоўку мабілізацыйнай рэзэрвы».

У дакумэнце не адзначаецца, якую колькасьць афіцэраў запасу плянуюць прызваць.

  • Цяперашняя кампанія прызыву стане трынаццатай. Упершыню такі ўказ выйшаў у 2002 годзе (260 чалавек), затым — у 2005-м (да 200), пасьля была дзесяцігадовая паўза. У 2016–2021 гадах прызывалі да 100 чалавек.
  • У 2022 годзе гэтая колькасьць была павялічаная ў 1,5 раза — да 150, а сам указ Лукашэнка падпісаў у дзень уварваньня расейскіх войскаў ва Ўкраіну — 24 лютага. Тады падкрэсьлівалася, што прызыў «не зьвязаны са становішчам у рэгіёне».
Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG