Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла новая кніга экс-дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука

У выдавецтве Фонду «Камунікат» выйшла новая кніга Аляксандра Лукашука з назваю «Незавершанасьць. Тонкая кніга».

Згодна з апісаньнем, кніга зьмяшчае «радкі і рыфмы розных гадоў, але аднаго жыцьця, зь якога выдалена ўсё, апроч словаў».

Аўтар, была шматгадовы дырэктар беларускай службы Радыё Свабода, удзячны пэўным асобам-«іпастасям»:

«Уладзімеру Арлову, які блукае па розных старонках гэтай кнігі як канчатак »-оў" у пошуках рыфмы;

Насьце Кудасавай, якая прыслала адзін свой верш для першай публікацыі тут, а другі вярнула сюды з таго сьвету;

Уладзімеру Някляеву, які перафарбаваў мой чорна-белы раманс у каляровы».

Аляксандар Лукашук — аўтар кнігаў «Зьдзек», «Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста», «За кіпучай чэкісцкай работай», «У фіялетавай ночы вугал крыла», «Прыгоды АРА ў Беларусі», «Сьлед матылька: Освальд у Менску», «Зкімбы-зымбы», «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода».

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG