Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на дзьверы ў грамадзкім транспарце паставяць кнопкі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Тэставы рэжым пачнецца 1 траўня.

Дзяржаўнае транспартнае прадпрыемства «Менсктранс» абвясьціла, што ўводзіць кнопкі, якія дазволяць адчыняць дзьверы ў транспарце. Цяпер дзьверы ў аўтобусах, тралейбусах і трамваях працуюць у аўтаматычным рэжыме, то бок адчыняюцца, нават калі на прыпынку празь іх ніхто не ўваходзіць і не выходзіць.

Кнопкі дазволяць зьмяніць падыход — дзьверы будуць адчыняцца толькі пры патрэбе, калі на кнопку націсьне чалавека, які хоча зайсьці ў салён або выйсьці з транспарту.

Ужо 1 траўня пачнецца тэставы рэжым у транспарце, абсталяваным такімі кнопкамі. На кнопках дадатковае сьвятладыёднае падсьвятленьне, якое дапаможа лягчэй іх заўважаць.

Кнопкі будуць актывавацца толькі пры поўным спыненьні транспарту. Дзякуючы гэтаму ўзімку ў салёне будзе захоўвацца больш цеплыні, бо дзьверы ня будуць адчыняцца, калі ніхто імі не скарыстаецца. А ўлетку гэта дапаможа захаваць прахалоду ад кліматызацыі ў салёне.

Тэхналёгія ня новая: у многіх краінах Эўропы транспарт шмат гадоў абсталяваны падобнымі кнопкамі. Цяпер сыстэма дайшла й да Беларусі, пакуль толькі да Менску.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG