Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць загінулых у выніку расейскага начнога нападу на Ўкраіну ўзрасла да 20

Вынік расейскай атакі на Адэсу.  16 красавіка 2026.
Вынік расейскай атакі на Адэсу. 16 красавіка 2026.

Колькасьць загінулых у выніку расейскага начнога нападу ва Украіне вырасла да 20. Аб яшчэ трох ахвярах паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай ваеннай адміністрацыі Аляксандр Ганжа.

Паводле яго слоў, адзін з пацярпелых памёр у бальніцы, целы двух іншых былі вынятыя з-пад абломкаў разбураных будынкаў. Усяго ў горадзе загінула пяцёра мірных жыхароў.

Расейскія войскі ў ноч на 16 красавіка масіравана атакавалі Ўкраіну — 19 балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М», 20 крылатымі ракетамі Х-101, пяцьцю крылатымі ракетамі «Іскандэр-К» і 659 бесьпілётнікамі. Сілы СПА зьбілі 31 ракету і 636 дронаў, паведамілі ў Паветраных сілах УСУ.

У Кіеве загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку 12-гадовы хлопчык, паведаміў мэр горада Віталь Клічко. Колькасьць пацярпелых павялічылася да 62 чалавек, паведамілі ў абласной паліцыі.

У Адэскай ваеннай адміністрацыі расказалі аб 9 загінулых і 23 пацярпелых. Па дадзеных кіраўніка адміністрацыі Алега Кіпера, у горадзе пашкоджаны аб’екты партовай, крытычнай і жылой інфраструктуры.

Адзін чалавек загінуў у Сумскай вобласьці. Кіраўнік ваеннай адміністрацыі гэтага рэгіёну Алег Грыгараў напісаў у сацсетках, што расейскія вайскоўцы двойчы атакавалі бесьпілётнікамі аўтазаправачныя станцыі ў Сумскай абшчыне. У выніку першага трапленьня пацярпела працаўніца АЗС. У выніку наступнага ўдару загінуў чалавек, яшчэ адзін быў паранены, дадаў кіраўнік АА.

У Харкаўскай вобласьці ў выніку ўдару расейскага дрона загінулі жанчына, шэсьць чалавек пацярпелі, паведаміла нацыянальная паліцыя.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG