Сустрэча прайшла 15 красавіка ў Калінінградзе, пад кіраўніцтвам Івана Тэртэля і Сяргея Нарышкіна, паведамляе БЕЛТА.
«Кіраўнікі спэцслужбаў абмяняліся ацэнкамі стану глябальнай і рэгіянальнай бясьпекі. Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы была ўдзелена ўдасканаленьню форм і мэтадаў сумеснай работы ва ўмовах бягучай геапалітычнай сытуацыі ў сьвеце. Пацьверджана дамоўленасьць аб далейшай каардынацыі ў пытаньнях процідзеяньня агрэсіўнай палітыцы Захаду адносна Расеі і Беларусі. Першараднай і дакладнай інфармацыяй аб падрыўных плянах краін Захаду і блока NATO на постсавецкай прасторы і зьвязаных з гэтым пагрозах для Саюзнай дзяржавы», — паведамілі ў СЗР РФ.
Спэцслужбы Беларусі і Расеі дамовіліся актывізаваць недапусьціць пранікненьня на тэрыторыю «Саюзнай дзяржавы» носьбітаў экстрэмісцкай ідэалёгіі і тэрарыстаў-баевікоў«, — заявілі ў прэс-службе.
СВР Расеі 9 лютага заявіла, што заходнія краіны нібыта плянуюць правесьці «пільную „інвэнтарызацыю“ беларускіх апазыцыйных кадраў на прадмет іх выкарыстаньня ў падрыўной дзейнасьці».
Для рэалізацыі «сцэнару каляровай рэвалюцыі», як сьцьвярджала расейская выведка, ставіцца задача «вышукаць у беларускім грамадзтве новых лібэральных пасіянарыяў», бо «зьбеглыя дзеячы на чале зь Сьвятланай Ціханоўскай, якія акапаліся ў Літве і Польшчы», за апошнія гады нібыта «расьпісаліся ў сваёй поўнай немачы хоць неяк паўплываць на працэсы ў роднай краіне».
У сувязі з гэтым, адзначыла спэцслужба, «мяркуецца сфармаваць рэсурс „раззлаваных на Аляксандра Лукашэнку“ з прыцэлам на прэзыдэнцкія выбары 2030 году».
12 лютага прэс-сакратар МЗС РФ Марыя Захарава заявіла, што Расея «ня будзе назіраць склаўшы рукі» за тым, як Захад намагаецца «адарваць Беларусь ад Расеі».
Форум