Як паведамляе Catholic.by, біскуп падкрэсьліў важнасьць духоўнай еднасьці з кіраўніком Каталіцкага Касьцёла і заклікаў вернікаў асабліва памятаць пра яго ў сваіх малітвах.
«У гэтыя дні, калі ў публічнай прасторы гучаць словы, здольныя раніць і падзяляць, я хачу зьвярнуцца да ўсіх вас з пастырскім сэрцам і глыбокай просьбай. Наш Сьвяты Айцец, Папа Леў XIV, нясе цяжар служэньня, якое часта становіцца аб’ектам непаразуменьняў, крытыкі і несправядлівых выказваньняў. Апошнія словы, скіраваныя ў яго бок, сталі для многіх вернікаў крыніцай смутку і трывогі». — напісаў біскуп Яшэўскі.
Гэтыя словы прагучалі пасьля публічнай крытыкі пантыфікам Дональдам Трампам. Прэзыдэнт ЗША ў сваёй сацсетцы Truth Social назваў Папу «слабым у пытаньнях злачыннасьці» і «жахлівым у замежнай палітыцы». Ён асудзіў пазыцыю Папы адносна атакі ЗША на Вэнэсуэлу, назваўшы гэтую краіну «крыніцай масавых паставак наркотыкаў» і «пустых турмаў».
«Калі пастыра раняць, уся паствa паклікана стаць бліжэй да яго». — напісаў біскуп Яшэўскі.
Пантыфік Леў XIV неаднаразова заклікаў да малітвы за мір і адзінства, у тым ліку ў сьвеце і ў сем’ях, адзначаючы, што без духоўнай еднасьці немагчымае сапраўднае прымірэньне.
Форум