Квіткі ўжо ў продажы. Першая даступная дата — 19 красавіка.
Пасажырскія авіязносіны з Ізраілем спыніліся пасьля пачатку гарачай фазы канфлікту з Іранам 28 лютага.
8 красавіка было абвешчана двухтыднёвае перамір’е. І хоць перамовы паміж ЗША і Іранам 11 красавіка вынікаў не далі, Іран не ўзнаўляў ракетныя абстрэлы.
Кароткая гісторыя авіязносін з Ізраілем
- Рэгулярныя палёты зь Менску ў Тэль-Авіў ажыцьцяўляліся з 1996 году.
- У 2021 годзе санкцыі супраць «Белавія» ўвёў ЭЗ. У 2022 — ЗША.
- 30 траўня 2022 году «Белавія» паведаміла, што ўлады Ізраілю адмовілі ў абслугоўваньні ейных самалётаў у аэрапорце Тэль-Авіву. Пры гэтым Ізраіль санкцый супраць Беларусі ня ўводзіў.
- У верасьні 2025 году санкцыі ЗША супраць «Белавія» былі часткова зьнятыя.
- 8 студзеня 2026 году «Белавія» аднавіла рэйсы ў Ізраіль.
Форум