Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве на зьняволеньне асудзілі двух літоўскіх грамадзян за шпіянаж на карысьць Беларусі

Клайпеда. Ілюстрацыйнае фота
Клайпеда. Ілюстрацыйнае фота

Клайпедзкі акруговы суд прызнаў вінаватымі ў шпіянажы на карысьць Беларусі двух грамадзян Літвы Міндоўга Януіціса і Тацяну Бялецкую.

Як паведаміла агенцтва BNS, Януіціса асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня, а Бялецкую — на 6,5 гадоў. Суд залічыў ім у пакараньне больш за два гады, якія яны правялі пад вартай і арыштам.

Справу разглядалі ў закрытым рэжыме, судзьдзя Эдзіта Лапінскене абвясьціла толькі пачатковую і апошнюю частку выраку.

Цягам 20 дзён яны могуць абскардзіць вырак.

Суд пастанавіў канфіскаваць грашовыя сродкі асуджаных, а таксама прадметы, якія мелі дачыненьне да справы — тэлефоны і аўтамабіль.

Згодна з матэрыяламі справы, у траўні 2022 году грамадзяне Літвы Міндоўг Януіціс і Тацяна Бялецкая накіраваліся ў Менск, дзе праз пасярэдніка дамовіліся аб кантактах і далейшай супрацы з прадстаўнікамі вайсковых структур Беларусі.

Паводле сьледчых, пасьля гэтай сустрэчы і да свайго арышту яны выконвалі заданьні Галоўнага выведнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Міністэрства абароны Беларусі.

У абмен на грашовую ўзнагароду яны ў Літве і Латвіі зьбіралі і перадавалі інфармацыю, якая цікавалі спэцслужбы Беларусі.

Сьледчыя адзначылі, што сабраная імі інфармацыя не зьяўляецца сакрэтнай, але зьяўлялася каштоўнай як для ўзброеных сіл замежных дзяржаў пры падрыхтоўцы плянаў ваеннай агрэсіі, так і для іншых захадаў, накіраваных супраць Літвы.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG