Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе»

Зьміцер Вайцюшкевіч. Архіўнае фота
Зьміцер Вайцюшкевіч. Архіўнае фота

Сьпявак і аўтар песень Зьміцер Вайцюшкевіч выдаў новы альбом «Кропкі на мапе», прысьвечаны эўрапейскім гарадам.

Мінулы альбом з такой жа назвай выйшаў у 2024 годзе і быў прысьвечаны 10 беларускім месцам і гарадам — Іўю, Наваградку, Барысаву, Менску, Лідзе, Вушачам, а таксама Налібоцкай пушчы, Палесьсю, Сьвіцязю і Прыпяці.

У сёлетнім альбоме таксама дзесяць твораў. Яны прысьвечаныя эўрапейскім гарадам — Варшаве, Празе, Вільні, Кракаву, Рызе, Рыму, Бэрліну, Кёльну, Сопату і Гішпаніі. Альбом даступны для праслухоўваньня на партале open.spotify.com.

Улады Беларусі ў 2025 годзе ўключылі Зьміцера Вайцюшкевіча ў сьпіс выканаўцаў, чые песьні забаранілі выконваць у беларускіх караоке-барах.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG