Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі сталі больш набываць вясковыя будынкі, што пустуюць. У лідэрах Меншчына і Горадзеншчына

Фота ілюстрацыйнае
Фота ілюстрацыйнае

У Дзяржаўным камітэце па маёмасьці Беларусі паведамілі аб павелічэньні попыту на вясковыя будынкі, якія пустуюць.

Як адзначылі ў ведамстве, у першым квартале 2026 году прадалі 431 такі будынак.

Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, 262 будынкі набылі паводле наўпроставых апэрацый куплі-продажу і 169 — праз аўкцыёны.

«З усіх прададзеных аб’ектаў 248 будынка знайшлі пакупнікоў усяго за адну базавую велічыню», — паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасьці.

Найбольш (118) будынкаў прадалі ў Менскай вобласьці, 107 — у Горадзенскай, 64 — у Магілёўскай, 61 — у Берасьцейскай, 60 — у Віцебскай і 21 — у Гомельскай вобласьці.

У ведамстве адзначылі, што будынкі, якія пустуюць, «усё часьцей становяцца аб’ектам ня толькі для сталага пражываньня, але і як загарадны варыянт, магчымасьць пераезду за горад або старт для акуратнага рамонту «пад сябе».

У той жа час у паведамленьні не ўдакладняюць, хто набывае вясковыя будынкі ў Беларусі і якую частку гэтых апэрацый ажыцьцяўляюць у інтарэсах грамадзян Расеі.

Раней стала вядома, што сёлета ў сакавіку 10% актаў куплі нерухомасьці ў Менску зрабілі расейцы.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG