Лінкі ўнівэрсальнага доступу

195 гадоў таму расейскае войска спаліла Ашмяны і выразала паўтысячы чалавек

Крыжовая гара ў Ашмянах, архіўнае фота
Крыжовая гара ў Ашмянах, архіўнае фота

Падзеі 14 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

1831 — Ашмянская разьня. Бітва паўстанцаў і гараджан з расейскімі войскамі палкоўніка Вярзіліна, якія ўрэшце абрабавалі і спалілі горад і выразалі каля 500 жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, што схаваліся ў мясцовым касьцёле і па дамах.

1849 — вугорскія паўстанцы абвясьцілі пра незалежнасьць Вугоршчыны ад Аўстрыі.

1912 — за 20 хвілін да поўначы найбуйнейшы акіянскі лайнэр свайго часу «Тытанік» сутыкнуўся з айсбэргам і праз 2 гадзіны 40 хвілін патануў. . Паўтары тысячы з 2200 ягоных пасажыраў загінулі.

1956 — ангельскія вынаходнікі прадэманстравалі, як дзейнічае відэамагнітафон.

1988 — у Варшаве — празь сем гадоў пасьля першай спробы, сарванай камуністычнымі ўладамі, заснавалі Беларускае аб’яднаньне студэнтаў. 29 лістапада БАС было афіцыйна зарэгістраванае. Ужо налета яно зладзіла першы Фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча».

2012 — зь Віцебскай калёніі вызвалены былы кандыдат на прэзыдэнта, палітвязень Андрэй Саньнікаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1754 — нарадзіўся Мікалай Румянцаў, расейскі дыплямат. За свае заслугі перад Расеяй атрымаў у падарунак ад імпэратрыцы горад Гомель і там сабраў вялізную калекцыю кніг і прадметаў старажытнасьці.

1853Уладзімер Завітневіч, беларускі археоляг і гісторык.

1880Язэп Дыла, беларускі празаік і драматург, грамадзкі дзяяч.

1885Сымон Рак-Міхайлоўскі, грамадзка-палітычны дзеяч, чалец Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, публіцыст, заснавальнік і дырэктар настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах (1920–1922).

1904Зоф’я Дабрынская, дзяячка беларускай школы.

1910Алесь Пруднікаў, беларускі паэт.

Я стаю. У садзе дрэвы зябнуць.
Думы рвуцца ў палявую цемень...
Асыпаецца лістота зь яблынь
На палёў абстрыжанае цемя.

1920Аляксей Карпюк, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч.

1961Арына Вячорка (ад нараджэньня Поўзік), беларуская грамадзкая і культурніцкая дзяячка, гісторык, пэдагог, заснавальніца рыцарскага руху, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Арына Вячорка
Арына Вячорка

1962 Пётар Марцаў, беларускі журналіст, выдавец, прадпрымальнік.

Пётар Марцаў
Пётар Марцаў

1967 Алена Масла, пісьменьніца-казачніца.

У памяці

1101 — памёр Усяслаў Брачыслававіч (Чарадзей), князь Полацкi і Кіеўскі.

1347 — у Вільні павешаны Антоні (Круглец), адзін з трох прапаведнікаў хрысьціянства, прыдворных прапаведнікаў вялікай княгіні літоўскай Марыі Яраслаўны, якая перад тым памерла. Адзін з трох віленскіх пакутнікаў

1707 Тодар Абуховіч, дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мэмуарыст.

1917Людвік Замэнгоф, лекар і лінгвіст, стваральнік мовы эспэранта.

1939 — расстраляны Паўлюк Шукайла, беларускі паэт і празаік, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

На Беларсуі
вада з крыві,
палеткі з курганоў
і крыжоў.
Хто нож ёй у грудзі
ня ўбіў?..
Ня плюнуўшы ў твар
хто прайшоў?..

2003 Зора Кіпель, бібліёграф, літаратуразнаўца, публіцыстка, грамадзка-культурная дзяячка эміграцыі ў ЗША.

Зора Кіпель
Зора Кіпель

2021 — Анатоль Клышка, беларускі пісьменьнік, аўтар «Буквара».

2022 — Лявон Шыманец, дзяяч эміграцыі ў Францыі, сябра Рады БНР.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG