Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заклікаў «нараджаць людзей», каб у краіне працавалі свае грамадзяне, а «не з КНДР»

Кім Чэн Ын і Аляксандар Лукашэнка.
Кім Чэн Ын і Аляксандар Лукашэнка.

На неабходнасьць забясьпечыць аграрыяў жытлом зьвярнуў увагу Аляксандар Лукашэнка, наведваючы 12 красавіка з нагоды Вялікадня царкву Сьвяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Еўдакімавічы Шклоўскага раёну.

Пра гэта піша «Позірк».

«Трэба будаваць жытло для іх, арэнднае жытло, каб яны нараджалі людзей. Каб свае людзі працавалі, а не з Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Хоць там вельмі працавітыя людзі. Я, калі пабываў там, думаю: калі б мы так працавалі, мы б праблем не мелі. Але зямелькі ў іх… 85% горы, 15% толькі прыдатных для вырошчваньня земляў. Таму там кожны кавалак апрацаваны», – цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

Лукашэнка рэгулярна заклікае жанчын больш нараджаць на фоне скарачэньня насельніцтва ў Беларусі і хранічнага дэфіцыту работнікаў.

Дэмаграфічная сытуацыя ў краіне пагоршылася пасьля падзеяў 2020 году, якія выклікалі масавы ад’езд грамадзян за мяжу.

За гады кіраваньня Лукашэнкі (з 1994 году) насельніцтва Беларусі зьменшылася амаль на 1,2 млн.

Візыт Лукашэнкі ў КНДР праходзіў 25–26 сакавіка. 26 сакавіка па выніках перамоваў са старшынём Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ынам падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларусьсю і Паўночнай Карэяй.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG