Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У квартале «Менск-Мір» здарыўся пажар, пацярпелых няма

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У новым менскім мікрараёне, які надалей будуюць, гарэў уцяпляльнік.

У Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў паведамілі, што пажар узьнік на даху дому на вуліцы Леніна. Там якраз ідзе будаўніцтва. На месцы быў густы чорны дым.

На плошчы 10 квадратных мэтраў гарэў уцяпляльнік. Восем адзінак тэхнікі накіравалі да месца пажару і хутка зьліквідавалі яго. Пацярпелых няма.

Раён «Менск-Мір» узгадвалі нядаўна ў сувязі з чарговым павышэньнем цэнаў на нерухомасьць. Тады кватэры ў новых дамах падаражэлі на 26%, жыльлё на другасным рынку — на 21%.

Трохпакаёўка ў новым раёне «Менск-Мір» каштуе 512 610 рублёў, ці $175 000. Жыльлё ўжо з рамонтам.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG