Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Райвыканкамы купляюць сотні бромекамізэлек

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Мясцовыя ўлады ў розных кутках Беларусі купляюць сотні бронекамізэлек.

Столінскі райвыканкам у сакавіку заключыў дамову на набыцьцё 408 бронекамізэлек па амаль 1,5 тысячы рублёў кожная. Тэрмін пастаўкі — да канца кастрычніка. Грошы на гэта ўзялі з раённага бюджэту, піша «Люстэрка».

Камізэлькі павінны абараняць ад стрэлаў пісталета, удараў нажа і аскепкаў, а таксама мець узмоцненыя ўстаўкі сьпераду і ззаду ад больш сур’ёзнай зброі (напрыклад, стрэлу аўтамата).

Глыбоцкі райвыканкам у красавіку разьмясьціў заяўку на 485 бронекамізэлек. Бярозаўскі — на 800. Ёсьць падобныя запыты і ад іншых органаў улады.

Такія закупкі былі і раней, але, мяркуючы па сайце дзяржзакупак, не такія масавыя. Напрыклад, у 2024 годзе Пінскі гарвыканкам купіў 240 бронекамізэлек па больш як 1,3 тысячы рублёў кожная. А Івацэвіцкі ў 2025-м набыў 36 штук па 2 тысячы кожная.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG