На сайце «БелЮрЗабесьпячэньне» прадаюць кватэру эканаміста Паўла Данейкі. Як паведамляецца на сайце, пачатковая цана кватэры 737 тысяч рублёў, прычына продажу — «арышт сьледчых органаў».
Кватэра плошчай 152 квадратныя мэтры знаходзіцца паміж кальцавой дарогай і Цнянскім вадасховішчам. Аўкцыён завяршаецца 23 красавіка.
- Павал Данейка — эканаміст і адміністрацыйны дырэктар дасьледчага цэнтру BEROC.
- Уваходзіў у першы склад Каардынацыйнай рады.
- Цяпер жыве за мяжой Беларусі.
- Яго асудзілі завочна на 12 гадоў паводле артыкулащ «Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» і «Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім».
Форум