Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі выступілі на польскім конкурсе «Маю талент». Відэа

Скрыншот зь відэа ў Instagram конкурсу «Маю талент»
Скрыншот зь відэа ў Instagram конкурсу «Маю талент»

Беларускі жаночы хор SPIEVY z-pad mosta выступіў з калядным сьпевам на польскім музычным конкурсе «Маю талент» (Mam Talent) на тэлеканале TVN, уразіўшы журы.

SPIEVY z-pad mosta гэта жаночы хор эмігрантак з Беларусі і Ўкраіны, які выконвае традыцыйныя беларускія сьпевы і сьпевы памежных славянскіх тэрыторый (Польшча, Украіна, Літва).

Як пішуць самі сьпявачкі, хор пачаў зьбірацца пад Сьвентакшыскім мостам у Варшаве ўвесну 2023 году. З групы сябровак пачаў фармавацца калектыў, які адточвае свае навыкі пад апекай Русі — вакальнай тэрапэўткі і лідэркі этна-электроннага дуэту Šuma.

Рэпэртуар хору складаецца з традыцыйных беларускіх песень, якія сьпявалі жанчыны падчас паганскіх абрадаў і рытуалаў.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG