Сярэдняя тэмпэратура перавысіла норму на 5 градусаў і склала +5,8 градуса.
Да гэтага найцяплейшымі з 1945 года былі першыя месяцы вясны 2007 і 2025 гадоў (+5,2).
На 90% мэтэастанцый абноўленыя рэкорды сярэднямесячнай тэмпэратуры паветра, зафіксаваныя ў 2007, 2014 і 2025 гадах.
Як вынікае са зьвестак Белгідрамета, за апошнія 13 гадоў халадней за норму сакавік быў толькі адзін раз (у 2018 годзе).
Цяплей за норму было на працягу ўсяго месяца: у першай дэкадзе — на 3,9 градуса (+3 супраць −0,9), у другой — на 5,3 (+6,1 супраць +0,8), у трэцяй — на 5,8 (+8,1 супраць +2,3).
Цяплей за ўсё было 31 сакавіка ў Касьцюковічах (+20), халадней за ўсё — 8 сакавіка ў Клічаве (-9,2).
«На ўсіх пунктах назіраньняў па ўсходняй палове рэспублікі былі абноўленыя абсалютныя месячныя мінімумы ападкаў. На большай частцы тэрыторыі краіны выпала менш за 15% кліматычнай нормы ападкаў, а на станцыях Жлобін і Слаўгарад на працягу месяца ападкі не назіраліся», — адзначае Белгідрамет.
Як адзначаў «Позірк», у мінулым сакавіку на мэтэастанцыях краіны было зафіксавана 226 тэмпэратурных рэкордаў.
Люты 2026 года стаў найхаладнейшым за апошнія 14 гадоў, студзень — за апошнія 16 гадоў, зіма ў цэлым — за апошнія 15 гадоў. У той жа час сьнежань заняў сёмае месца сярод самых цёплых першых месяцаў зімы з 1945 года.
Форум