Як паведаміла мясцовае выданьне «Астравецкай праўда», відэамост адбываўся паміж Астравецкай раённай і Дэбальцаўскай гарадзкой бібліятэкамі. Падчас яго абмяняліся інфармацыяй аб дзейнасьці літаратурных аб’яднаньняў і літаратурных праектах, якія змаглі рэалізаваць.
Перад гэтым у Дэбальцава з Астраўца адправілі 8 том кніжнай сэрыі «Рыцары слова» — супольнае беларуска-расейскае выданьне, рэдактарам якога зьяўляецца Аляксандар Марозаў. Ён нарадзіўся ў Дэбальцава, а ў 2022 годзе атрымаў грамадзянства Беларусі і цяпер жыве ў Астравецкім раёне Горадзенскай вобласьці. За час жыцьця ў Беларусі ён стаў сябрам праўладнага Саюза пісьменьнікаў Беларусі, піша вершы па-расейску і беларуску. Да жыцьця ў Беларусі ўваходзіў у Кангрэс літаратараў Украіны — альтэрнатыўную Саюзу пісьменьнікаў Украіны арганізацыю.
Пасьля падтрыманага расейскага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе ўлады Беларусі больш актыўна пачалі кантактаваць з прарасейскімі ўладамі Данецкай і Луганскай вобласьцяў, а таксама Крыму. Вынікам такіх кантактаў усё часьцей становіцца падпісаньне дакумэнтаў аб двухбаковай супрацы.
Форум