Дата дня
1794 — Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі: у бітве пад Рацлавіцамі паўстанцы здабылі перамогу над расейскімі войскамі.
Таксама ў гэты дзень
1500 — на шляху да Індыі партугалец Пэдру Кабрал адкрыў Бразылію, прыняўшы яе за выспу.
1831 — жыхары Ашмян авалодалі местам, узялі 100 палонных расейцаў.
1949 — Бэльгія, Вялікая Брытанія, Нідэрлянды, Данія, ЗША, Ісьляндыя, Італія, Канада, Люксэмбург, Нарвэгія, Партугалія і Францыя ў Вашынгтоне падпісалі Паўночнаатлянтычную дамову, якая паклала пачатак NATO.
2019 — улады зьнесьлі ў Курапатах 70 крыжоў. Знос праводзіўся пад аховай міліцыі. На тэрыторыі мэмарыялу затрымалі 15 чалавек. У народзе падзею назвалі крыжаломам.
У гэты дзень нарадзіліся
1557 — Леў Сапега, палітычны, грамадзкі і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага.
1891 — Язэп Варонка, беларускі палітычны дзяяч, старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР.
1893 — Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар.
1896 — Васіль Русак, палітык, прадпрымальнік, выдавец, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г., дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1904 — Юры Кашыра, рымска-каталіцкі біскуп, манах-марыянін, мучанік, блаславёны рымска-каталіцкага касьцёла.
1914 — Алена Мазанік, савецкая разьведчыца, непасрэдная выканаўца забойства кіраўніка нацысцкай акупацыйнай адміністрацыі Беларусі Вільгельма Кубэ.
1936 — Раман Тармола-Мірскі, паэт і сцэнарыст.
1967 — Алег Хаменка, беларускі музыка, лідэр гурту «Палац».
У памяці
1538 — Алена Глінская, ураджэнка Вялікага Княства Літоўскага, рэгентка Маскоўскага княства, жонка цара Васіля III і маці цара Івана IV (Жахлівага).
1682 — Міхал Казімер Пац, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, гетман вялікі літоўскі, ваявода віленскі, фундатар сабору Пятра і Паўла ў Вільні.
1846 — Лявон Бароўскі, літаратуразнавец, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту, які першы распазнаў у Адаму Міцкевічу нацыянальнага генія.
1968 — Марцін Лютэр Кінг, амэрыканскі грамадзкі дзяяч, змагар за правы чарнаскурых (забіты).
2016 — Уладзімер Казьбярук, літаратуразнавец.