Некаторыя карыстальнікі нават зьмясьцілі відэазапіс, гук на якім падобны да гуку руху бесьпілётніка. Сьцьвярджаюць, што было нібыта два выбухі.
Прадстаўнікі сілавых органаў Магілёўскай вобласьці назвалі гэта «інфармацыйным укідам».
«Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы — МНС і УУС — інфармацыя аб палёце дронаў, выбухах у Магілёве ў раёне Задняпроўя не пацьвярджаецца», — паведаміла абласное выданьне «Вестник Могилёва».
Ніякіх іншых дэталяў у паведамленьні не падалі і не патлумачылі паходжаньня гукаў, якія чулі жыхары гораду.
«За мінулыя содні ў горадзе Магілёве пажараў, узгараньняў і іншых надзвычайных здарэньняў не зарэгістравана. Падразьдзелы МНС працягваюць працаваць у штатным рэжыме», — сказаў начальнік гарадзкога аддзелу надзвычайных сытуацыяў Вячаслаў Башарымаў.
Праз вайну Расеі супраць Украіны на беларускую тэрыторыю часта залятаюць дроны — як з Украіны, так і з расейкай тэрыторыі. Аднак улады вельмі рэдка паведамляюць пра такія факты.
Сёлета ў сакавіку намесьнік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў заявіў, што за 2025 год у Беларусі разьмінавалі прыблізна 520 дронаў, кожны трэці зь іх быў баявым.
Форум