Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мандаты групы незалежных экспэртаў і спэцыяльнага дакладчыка ААН у правах чалавека па Беларусі працягнулі на год

Пасяджэньне Рады ААН па правах чалавека. Жэнэва, 2025
Пасяджэньне Рады ААН па правах чалавека. Жэнэва, 2025

Мандат спэцыяльнага дакладчыка ў пытаньні аб сытуацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілса Раймандса Муйжніекса дзейнічае да ліпеня 2026 году, мандат Групы незалежных экспэртаў заканчваецца 3 красавіка.

Мандат спэцыяльнага дакладчыка і Групы незалежных экспэртаў у сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі працягнулі на адзін год.

Як паведаміў «Позірк», такое рашэньне ўхвалілі на 61-й сэсіі Рады ААН у правах чалавека, якая праходзіць у Жэнэве (Швайцарыя).

Рада ААН у правах чалавека просіць спэцыяльнага дакладчыка «працягваць сачыць за разьвіцьцём падзей і выносіць рэкамэндацыі аб шляхах умацаваньня павагі і абароны і ажыцьцяўленьня правоў чалавека ў Беларусі, праводзіць кансультацыі з усімі зацікаўленымі бакамі, уключна з грамадзянскім сэктарам у Беларусі і за яе межамі, і надаць даклад».

Мандат Групы незалежных экспэртаў працягнулі «з мэтай садзейнічаньня прыцягненьню да адказнасьці і спыненьню беспакаранасьці за парушэньні правоў чалавека ў Беларусі». Рада просіць гэтую групу надаць на 63-й сэсіі вусную абноўленую інфармацыю«, а на 64-й — усёабдымны даклад.

Рада ААН у правах чалавека заклікала ўлады Беларусі «наладзіць поўнае і нявыбарачнае ўзаемадзеяньне з усімі праваабарончымі мэханізмамі ААН, [...] тэматычнымі спэцыяльнымі працэдурамі і дагаворнымі органамі, у тым ліку шляхам наданьня ім усім свабоднага, поўнага і бесьперашкоднага доступу ў краіну, наданьня ім інфармацыі, неабходнай для выкананьня іх мандатаў і рэалізацыі іх рэкамэндацый».

Апроч таго, Рада заклікала «выканаць рэкамэндацыі, ухваленыя дзяржавай да выкананьня падчас папярэдніх цыкляў унівэрсальнага пэрыядычнага агляду, і ўтрымацца ад любых форм запалохваньня і рэпрэсій датычна людзей і асацыяцый за іх супрацу з гэтымі органамі і мэханізмамі».

Адпаведную рэзалюцыю падтрымалі 28 краін, утрымаліся 15, супраць выказаліся Віетнам, Куба, Кітай і Бурундзі.

This item is part of

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG