Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску стварылі камісію для вызначэньня «экстрэмісцкай» сымболікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі

Шыльда на Менскім гарвыканкаме. Ілюстрацыйнае фота
Шыльда на Менскім гарвыканкаме. Ілюстрацыйнае фота

Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт стварыў гарадзкую камісію, сярод асноўных задач якой — аналіз і кампэтэнтная ацэнка сымболікі, атрыбутыкі й інфармацыйнай прадукцыі з гледзішча прыкметаў «экстрэмізму» ў іх.

Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі рашэньні, другой задачай камісіі вызначана ўзаемадзеяньне зь дзяржаўнымі органамі, якія процідзейнічаюць «экстрэмізму», а таксама выяўляюць і перадухіляюць распаўсюд «экстрэмісцкай» сымболікі, атрыбутыкі й інфармацыйнай прадукцыі.

У складзе менскай гарадзкой камісіі будзе старшыня, ягоны намесьнік і чальцы. Яны павінны быць прадстаўнікамі дзяржаўных органаў і арганізацыяў, а таксама спэцыялістамі ў сацыялёгіі, філязофіі, філялёгіі, псыхалёгіі ці ў іншых галінах.

Пэрсанальны склад камісіі сваім распараджэньнем вызначыць старшыня Менскага гарвыканкаму.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG