Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Найбуйнейшы пратэст у гісторыі ЗША»; «Сындром вар’яцкай зацыкленасьці на Трампе» — Амэрыка ў суботу. ФОТА 

Акцыя пратэсту ў Атлянце
Акцыя пратэсту ў Атлянце

У Злучаных Штатах у суботу прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць палітыкі прэзыдэнта Дональда Трампа і ягонай адміністрацыі. Арганізатары гавораць аб «найбуйнейшай акцыі пратэсту ў гісторыі ЗША».

Усяго прайшлі больш за 3 тысячы мітынгаў і дэманстрацый ва ўсіх 50 штатах. Акцыі адбыліся таксама па-за межамі ЗША ў шэрагу буйных гарадоў сьвету.

Паводле арганізатараў, у акцыях пад лёзунгам «Без каралёў» агулам прынялі ўдзел да 8 мільёнаў чалавек.

Пратэст у Нью-Ёрку
Пратэст у Нью-Ёрку

Арганізатары і ўдзельнікі мітынгаў пратэставалі супраць таго, што яны называюць аўтарытарнымі тэндэнцыямі адміністрацыі Трампа, супраць дзеяньняў міграцыйнай службы ICE, росту кошту жыцьця, таксама гучалі патрабаваньні сацыяльнай справядлівасьці і лёзунгі супраць вайны з Іранам і ў падтрымку Палестыны.

Марш у Вашынгтоне
Марш у Вашынгтоне

Найбуйнейшай акцыяй стала дэманстрацыя ў Мінэапалісе, штат Мінэсота. У гэтым штаце падчас рэйдаў ICE мінулай зімой былі забітыя двое актывістаў — грамадзяне ЗША. Пасьля рэйды для выяўленьня нелегальных імігрантаў у горадзе фактычна былі згорнутыя, што супернікі Трамп называюць сваёй перамогай.

Сан-Паўлу, Мінэсота
Сан-Паўлу, Мінэсота

На акцыю ў суботу, паводле ацэнак, прыйшлі дзясяткі тысяч людзей, арганізатары кажуць пра 200 тысяч. Выступілі сьпявак Брус Спрынгстын, актрыса Джэйн Фонда, губэрнатар штата Цім Уолтц і сэнатар Берні Сандэрс. Дзеячы культуры і вядомыя палітыкі-дэмакраты ўзялі ўдзел у акцыі ў Нью-Ёрку.

Нью-Ёрк
Нью-Ёрк

У Белым доме заявілі, што дэманстрацыі былі арганізаваныя сеткамі левых актывістаў, шчодра фінансуюцца супернікамі Трампа, і што яны зьяўляліся адлюстраваньнем «Сындрому вар’яцкай зацыкленасьці на Трампе», а не рэальных праблем.

Не абышлося без інцыдэнтаў. Як піша BBC, у Лос-Анджэлесе затрымалі двух чалавек за напады на сілавікоў, таксама паведамляецца аб «шматлікіх арыштах» пасьля адмовы разысьціся. У Даласе – сутычкі і затрыманьні пасьля зрыву маршу.

Лос-Анжэлес
Лос-Анжэлес


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG