Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні выйшла новае дасьледаваньне пра беларускамоўных жыхароў Літвы

Ілюстрацыйнае фота з "Чарнобыльскага шляху" ў Вільні, 2022 год
Ілюстрацыйнае фота з "Чарнобыльскага шляху" ў Вільні, 2022 год

У Вільні, пры падтрымцы Інстытуту літоўскай мовы, выйшла манаграфія польскага беларусіста Міраслава Янковяка. Кніга «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2» — прысьвечаная Шальчынінскаму раёну, які разам зь Віленшчынай зьяўляецца гістарычна найбольш беларускамоўным рэгіёнам Літвы.

Гэта ўжо сёмая аўтарская манаграфія польскага беларусіста прысьвечаная беларускай дыялекталёгі і беларуска-балцкаму моўнаму памежжу. Манаграфія выйшла на польскай мове, паведамляе Philology.BY у Фэйсбуку.

Як і першая манаграфія сэрыі, прысьвечаная Варэнскаму раёну Літвы, новая кніга зьмяшчае нарыс пра сацыялінгвістычную сытуацыю ў рэгіёне і ўласна характарыстыку мясцовых беларускіх гаворак (фанэтыка, марфалёгія, сынтаксіс, лексыка).

Важныя складнікі выданьня — тэматычны слоўнік, сьвежыя дыялектныя тэксты і фатаздымкі. Зь беларускага боку Шальчынінкайскі (або Салечніцкі) раён мяжуе з Воранаўскім, Іўеўскім і Ашмянскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці.

Усяго ў гэтай сэрыі плянуецца шэсьць тамоў (прынамсі, частак, тады як саміх кніг можа быць менш). Манаграфіі пра Варэнскі і Шальчынінкайскі раёны ўжо выйшлі, наперадзе — падобныя дасьледаваньні пра Віленскі, Тракайскі, Швянчонскі ды Ігналінскі раёны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG