Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў аўстрыйскі часопіс зь вершамі беларускіх паэтаў

Часопіс Zwischenwelt
Часопіс Zwischenwelt

За мяжою зьявілася заўважная публікацыя вершаў беларускіх творцаў.

У аўстрыйскім часопісе «Zwischenwelt» («паміж сьветам»), які выдае Таварыства Тэадора Крамэра і які прысьвечаны тэме выгнаньня і супраціву ў літаратуры, выйшла вялікая падборка найноўшай беларускай паэзіі і прозы ў нямецкім перакладзе.

Гэта першы нумар у 2026 годзе, ён мае назву «Час на мяжы. Беларуская літаратура ў падпольлі і ў выгнаньні», піша Bellit.info.

Падборам аўтараў займалася Ганна Янкута ў супрацы з рэдактаркай часопісу, урыўкі эсэ і паэзію перакладалі Тына Вюншман, Томас Вайлер, Лотэ Фрай, Францыска Фюхсль.

Сярод аўтараў нумару Алесь Бяляцкі, Сабіна Брыло, Юлія Цімафеева, Ганна Шакель, Ганна Янкута, Сяргей Прылуцкі, Артур Камароўскі, Дар’я Бялькевіч, Марыя Літвін, Альгерд Бахарэвіч, Уладзь Лянкевіч, Тацяна Нядбай, Марыя Бадзей і іншыя. Частка літаратараў надрукавалася пад псэўданімамі.

У нумары апублікаваныя рэцэнзіі на некалькі нядаўна выдадзеных па-нямецку беларускіх кніг.

На вокладцы і ў самім часопісе друкуюцца каляжы Юліі Цімафеевай.

«Мне здаецца, атрымалася досыць рэпрэзентатыўна (з улікам аб’ёму публікацыі і іншых абмежаваньняў), таму калі калі ёсьць патрэба расказаць пра сучасную беларускую літаратуру камусьці нямецкамоўнаму — гэта добрая магчымасьць», — мяркуе Ганна Янкута.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG