Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менскай вобласьці зьніклі два падлеткі, якія паехалі на роварах. Іх шукалі некалькі гадзін

абноўлена
Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У пошукава-выратавальным атрадзе «Анёл» паведамілі аб пошуку двух падлеткаў — 16-гадовага Івана С. і 14-гадовага Сьцяпана Ж.

Як адзначаецца ў паведамленьні, абодва жывуць у вёсцы Антонава Узьдзенскага раёну Менскай вобласьці.

Удзень 26 сакавіка паехалі катацца на роварах і не вярнуліся дадому. Дагэтуль іх месцазнаходжаньне ня могуць вызначыць.

Пазьней паведамілі, што падлеткаў знайшлі, але ніякіх дэталяў не дадалі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG