Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў трансгендэрным жанчынам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах.
Новыя правілы ўступяць у сілу ўжо на Алімпійскіх гульнях — 2028.
Пол будуць адзін раз у жыцьці пацьвярджаць генэтычным тэстам. Тых, хто зрабіў трансгендэрны пераход, да жаночых спаборніцтваў не дапусьцяць.
Прэзыдэнтка МАК Кірсьці Ковэнтры адзначыла, што было б несправядліва дазваляць біялягічным мужчынам браць удзел у адных спаборніцтвах з жанчынамі. Яна адзначыла, што рашэньне было прынята на падставе навуковых аргумэнтаў.
Абмежаваньні будуць дзейнічаць ва ўсіх спаборніцтвах пад эгідай МАК.
Пытаньне ўдзелу трансгендэрных спартоўцаў у жаночых спаборніцтвах апошнімі гадамі выклікала мноства спрэчак.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пасьля ўступленьня на пасаду скасаваў фэдэральнае фінансаваньне арганізацый, што дазваляюць трансгендэрным жанчынам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах. За гэта, у прыватнасьці, яму падзякавала бабслэістка Кайлі Гамфрыс, канадка, якая раней прыняла амэрыканскае грамадзянства.
Форум