Агулам улічаныя 784 асобіны зубра, што на 58 галоваў больш, чым у пачатку мінулага году. Адмыслоўцы склалі полаўзроставую структуру: 130 самцоў (16,6% ад папуляцыі), 425 самак (54,2%), 139 асобін маладняку ад 1,5 да 3,5 гадоў (17,7%), 90 народжаных сёлета (11,5%), піша БелТА.
Зубры насяляюць розныя часткі Белавескай пушчы. Траціна папуляцыі разьмясьцілася на поўдні — на тэрыторыі Сухапольскага, Нікорскага, Ясеньскага, Пашукоўскага лясьніцтваў. Амаль 23% заўважаныя ў паўночна-ўсходняй частцы нацыянальнага парку — ва ўгодзьдзях Навадворскага і Поразаўскага лясьніцтваў. На поўначы — гэта Сьвіслацкае лясьніцтва — каля 70 асобінаў.
«У цяперашні час паўднёва-заходні статак жыве на тэрыторыі Камянецкай гаспадаркі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбакоў (184 асобіны, 23,5% ад папуляцыі) і частка ад паўднёвага статку (82 асобіны, 10,5%) — у Пружанскай гаспадарцы БТПР», — расказалі ў навуковым аддзеле нацыянальнага парку.
Акрамя таго, убачыць зуброў можна ў экскурсійных вальерах Белавескай пушчы.
Улік зуброў праводзяць штогадова для кантролю зубрынай папуляцыі.
Форум