Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся дапаможнік у лічбавай бясьпецы для актывістаў у эміграцыі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Арганізацыя «КібэрБабёр», якая займаецца праблемамі лічбавай бясьпекі, правяла апытаньне сярод актывістаў і журналістаў, праваабаронцаў і юрыстаў, якія вымушана знаходзяцца ў эміграцыі, і выявіла шэраг гібрыдных пагрозаў і праблемаў, зь якімі яны сутыкаюцца.

У выніку дасьледаваньня распрацавалі дапаможнік для тых, хто можа знаходзіцца пад лічбавай пагрозай. Ён надае першую дапамогу ў сытуацыі лічбавых пагрозаў і праблемаў, паведамілі ў арганізацыі.

«Дапаможнік будзе карысны актывістам і журналістам незалежных мэдыя і арганізацый грамадзянскай супольнасьці з такіх краін, як Расея і Беларусь, якія ўсё часьцей паддаюцца лічбаваму ціску», — паведамляецца ў прэс-рэлізе праекта.

Паводле праваабарончай арганізацыі Article 19 Europe, журналісты, актывісты і праваабаронцы ў эміграцыі oсё часьцей становяцца ахвярамі кібэратак, сачэньня і іншых формаў лічбавага запалохваньня.

«Па меры таго як лічбавыя рэпрэсіі ператвараюцца ва ўсё больш распаўсюджаны інструмэнт здушэньня крытычных галасоў, умацаваньне базавых навыкаў лічбавай бясьпекі становіцца неабходнай умовай для абароны незалежнай журналістыкі і грамадзянскага актывізму», — кажа Яанна Шыманьская, кіраўніца праграм і стратэгіі Arctile 19 Europe.

Паводле аўтараў праекта, яны распрацавалі такі дапаможнік, каб у людзей быў зразумелы плян дзеяньняў — не пасьля таго, як нешта здарылася, а да таго. Ён напісаны простай мовай, каб усякі чалавек мог ім скарыстацца.

Яны гатовыя канкрэтна дапамагчы, калі ўжо нешта здарылася, і заклікаюць пісаць ім на пошту, каб знайсьці рашэньне, — піша «КібэрБабёр».

  • Arctile 19 Europe — адна зь вядучых арганізацыяў абароны свабоды думкі і доступу да інфармацыі ў Эўропе і Цэнтральнай Азіі.
  • «КібэрБабёр»ініцыятыва, створаная ў 2021 годзе спэцыялістамі ў лічбавай бясьпецы, якая дапамагае пабудаваць бясьпечную прастору для карыснай грамадзкай дзейнасьці, а таксама дае парады і інструмэнты, каб абараніцца ад лічбавых пагрозаў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG