Хроніка перасьледу 26 сакавіка: заснавальніка парталаў арэнды жытла асудзілі ў палітычнай справе

абноўлена
Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Архіўнае ілюстрацыйнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Стала вядома пра палітычны суд над бізнэсоўцам

Сяргея Рабцава арыштавалі ў другой палове 2025 года. Яго асудзілі ў Менскім гарадзкім судзе паводле частак 1 і 2 артыкулу 361‑4 Крымінальнага кодэксу («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).

Паводле «Нашай Нівы», цяпер ён, імаверна, у зьняволеньні — у калёніі ці на «хіміі» з накіраваньнем у месцы адбыцьця кары.

Сяргей Рабцаў шмат гадоў разьвіваў беларускія сэрвісы пошуку кватэраў на содні і ствараў ІТ-рашэньні для аўтаматызацыі бізнэсу арэндадаўцаў — kdv.bу («Кватэры для вас») і tutkut.bу.

Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі ва Ўкраіне бізнэсовец эмацыйна выказваўся ў сацыяльных сетках.

«Заставайцеся ўсе жывымі! Гэтая вайна нікому не патрэбная. Ні Беларусі, ні РФ, ні Ўкраіне. Гінуць ні ў чым не вінаватыя людзі. Калі ў цябе трое дзяцей і яны адно аднаго забіваюць? Гора агульнае», — пісаў Сяргей у канцы лютага 2022 году.

У Сяргея двое дзяцей-падлеткаў.

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 12 чалавек

  1. Віктар Антушэвіч
  2. Мацьвей Баранаў
  3. Вольга Буланава
  4. Дзьмітры Кавалёў
  5. Сяргей Кузьняцоў
  6. Аляксандар Манвелян
  7. Эдуард Мігун
  8. Сяргей Рабцаў
  9. Алена Сафронава
  10. Яўген Скараход
  11. Віталь Цішчанка
  12. Арцём Шманоўскі

Цяпер у Беларусі 910 палітычных вязьняў, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны».

Прваабаронцы прызналі былымі палітвязьнямі адразу 78 чалавек

Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі поўнай рэабілітацыі гэтых людзей з сплатай шкоды, прычыненай адвольным асуджэньнем і пазбаўленьнем волі, піша «Вясна».

  1. Руслан Алесіюк
  2. Віктар Андрашчук
  3. Ігар Астапук
  4. Максім Аўрэньеў
  5. Мацьвей Баранаў
  6. Аляксандар Вайтко
  7. Яўген Валакіцін
  8. Юрый Васілеўскі
  9. Аляксей Вішнеўскі
  10. Цімафей Галубок
  11. Уладзімір Гаранскі
  12. Арцём Дангізян
  13. Максім Дзярнейка
  14. Ягор Жаваронак
  15. Павел Жадзінец
  16. Дзьмітры Жалнярук
  17. Кацярына Жалтанога
  18. Натальля Загарэльская
  19. Юрый Залескі
  20. Ала Захарава
  21. Ўладзіслаў Зінкевіч
  22. Андрэй Кабяк
  23. Антон Казачэнка
  24. Кірыл Каешка
  25. Сяргей Казлоў
  26. Андрэй Канапацкі
  27. Карына Канановіч
  28. Дзіяна Каранкевіч
  29. Віталь Качаноўскі
  30. Мікалай Каўцэвіч
  31. Кірыл Кірыенка
  32. Руслан Кірылюк
  33. Леанід Клімаў
  34. Аляксей Краўчанка
  35. Сяргей Куліневіч
  36. Аляксей Кульбакоў
  37. Аляксандар Кучынскі
  38. Люцыя Лабазінская
  39. Павел Ляўрыновіч
  40. Павел Легчылаў
  41. Марк Лукапёраў
  42. Мікіта Ляпешка
  43. Дзьмітры Марголь
  44. Міхаіл Масалевіч
  45. Дзьмітры Матвіенка
  46. Кірыл Мацяс
  47. Сяргей Муравейка
  48. Ілья Немец
  49. Максім Нікіценка
  50. Максім Нябожын
  51. Аляксандар Падзько
  52. Вольга Падзько
  53. Дзяніс Пятроў
  54. Павел Плюшчэўскі
  55. Алена Радзевіч
  56. Дзяніс Раманенка
  57. Дзьмітры Росьлікаў
  58. Аляксандар Салангін
  59. Дзяніс Сарокін
  60. Аляксандар Сьвістуноў
  61. Андрэй Сенюковіч
  62. Аляксандар Сідарэвіч
  63. Уладзіслаў Січкар
  64. Натальля Сьляпцова
  65. Мікалай Уласік
  66. Антон Хведчэня
  67. Уладзімір Хмура
  68. Аляксандар Худзічаў
  69. Дзьмітры Цімафееў
  70. Эдуард Цімашчэня
  71. Сяргей Цыганкоў
  72. Сяргей Чапего
  73. Павел Чырун
  74. Марына Шаліма
  75. Дзьмітры Шаплыка
  76. Тацьцяна Шчэтка
  77. Арцём Ярмак
  78. Сяргей Яроцкі
​
XS
SM
MD
LG